“Беларуская хатка вучыць і выхоўвае”

10.10.2018

Нясем сваю мы спадчыну,
Здабытую ў вяках, 
Шануем песню матчыну – 
Наш неацэнны скарб.
Яна для нас крыніцаю
Жывей вады звініць,
Каб не маглі забыцца мы,
Дзеля чаго нам жыць.

 10 кастрычніка Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла дашкольнікаў  на экскурсію ў этнаграфічны куток. Мерапрыемства прайшло пад назвай “Беларуская хатка вучыць і выхоўвае”. На парозе імправізаванай хаткі дзяцей сустракала гаспадыня (бібліятэкар Курмель Г.М.). Яна пазнаёміла дзяцей з прыладамі і прыстасаваннямі, якімі карысталіся нашы продкі: прыхват, млын, рэшыта, маслабойка, лапці, гліняны посуд і іншыя. Нечакана сярод аповеда гаспадыні, з-за печы з’явіўся  Хатнік. Гаспадыня расказала і аб гэтым міфічным героі ,беларускага этнасу. Хатнік правёў з дзецьмі вясёлыя гульні. Экскурсія атрымалася пазнавальнай і захапляльнай.