Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Я.Купала
21 лютага філіял “Вярхоўская сельская бібліятэка” запрасіў выхаванцаў Вярхоўскага дзіцячага сада ў падарожжа “Беларускі скарб” па старонках роднай мовы, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Бібліятэкар распавядала дзецям пра тое, што нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну – вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.
Дзеці з задавальненнем слухалі казкі, адгадвалі загадкі, спявалі песні, называлі прыкметы, успомнілі прыказкі і прымаўкі. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Слова роднае – вечнасці след”.