Белая, светлая, чыстая – маці мая Беларусь!

07.07.2025

3 ліпеня цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у раённым свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла ў цэнтральным парку г.п. Бешанковічы. На свяце была прадстаўлена бібліятэчная пляцоўка ”Белая, светлая, чыстая – маці мая Беларусь!“ з кніжнай экспазіцыяй з аднаіменнай назвай. Таксама для ўсіх жадаючых бібліятэкары правялі квіз ”Што мы ведаем пра Беларусь“. Удзельнікі гульні папоўнілі запас ведаў аб Беларусі, а пераможцы атрымалі салодкія прызы і добры настрой.