У 2022 годзе споўнілася 210 гадоў, як пачалася Айчынная вайна 1812 года, вайна Напалеона з Расійскай імперыяй. Гэта вайна не абмінула стараной і беларускія землі, і непасрэдна наш раён.
З нагоды гэтай даты ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло пасяджэнне краязнаўчага клуба «Прыдзвінне». На гістарычную гадзіну «Бешанковічы ў агні 1812 года» былі запрошаны навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы ім.Героя Савецкага Саюза М.М. Ткачэнкі». Дзецям было цікава даведацца аб тым, што 11 ліпеня 1812 года французскія войскі на чале з магутным Напалеонам занялі Бешанковічы. А 25 ліпеня 1812 года адбылася бітва каля вёскі Астроўна. А расказаў пра падзеі тых далёкіх часоў запрошаны на мерапрыемства навуковы супрацоўнік Бешанковіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслаў Пятровіч Леаненка.