Сёлета наш раён святкуе сваё 100-годдзе. Менавіта гэтай падзеі прысвечана двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя “Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна”, якая пачала сваю працу сёння на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы імя М.М.Ткачэнкі”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі і Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт.
Усе удзельнікі канферэнцыі прысвяцілі свае даклады (а іх звыш сарака) нашаму роднаму Бешанковіцкаму краю.
Бешанковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка прапанавала выставу “Тут зямлі маёй пачатак”. Выданні, прадстаўленыя на ёй, вызвалі даволі вялікую цікавасць у нашых гасцей с Віцебска і Мінска.
Супрацоўнікі бібліятэкі з вялікім задавальненнем прымаюць удзел у канферэнцыі, бо гэта цудоўная магчымасць глыбей пазнаць гісторыю нашага раёна.