Астровенская бібліятэка запрасіла на бібліятэчныя вячоркі «Блізка Каляды, усе людзі рады».
Ветлівыя гаспадар і гаспадыня расказвалі адзін аднаму і прысутным у зале пра тое, як святкавалі Калядкі нашы продкі. Зайшла на агеньчык суседка і паведаміла, што бачыла калядоўшчыкаў каля суседняй хаты. Гаспадары хуценька падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей і сардэчна запрасілі іх у хату.
Калядоўшчыкі з казой завіталі з каляднымі песнямі, гульнямі, танцамі і пажаданнямі. Гаспадары шчодра аддзячылі гасцей пачастункамі.
Песняй «Ой, Каляда, Каляда!» і чаяваннем скончыліся вячоркі.