Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне-
Бліскавіцай урану
Можна свет спапяліць.
І пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.
“Той чарнобыльскай ноччу…”
Г.Бураўкін.
26 красавіка спаўняецца 35 год з дня самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З нагоды гэтай падзеі Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурна – музычную кампазіцыю “Будзе, будзе да скону мне Чарнобыль балець…”
Чарнобыльская катастрофа падзяліла жыццё і час на дзве эпохі: да і пасля Чарнобыля. Гэтая трагедыя жыве ў памяці нашага народа, адгукаецца ў сэрцах многіх людзей смуткам і болем.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава ”Чернобыль: не гаснет памяти свеча”.