«Чаму беларусаў называюць бульбашамі»

26.11.2021

 «Чаму беларусаў называюць бульбашамі», пад такой назвай прайшло мерапрыемства у філіяле «Дзіцячая раённая бібліятэка».  
 Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.  Кожны дзень мы карыстаемся  ведамі нашых дзядоў, нават не задумваючыся  пра гэта.                      
 І сенняшні гістарычны экскурс  дапамог дзецям больш даведацца пра звычаі і абрады беларусаў, звязаныя з гісторыяй беларускай кухні. Так сама паслухалі некаторыя  карысныя парады, якія дапамогуць прыгатаваць смачную страву з бульбы.
   Школьнікі актыўна прымалі ўдзел у віктарынах, адгадвалі  загадкі.
У канцы мерапрыемства паглядзелі відэафільм «Свой стол без бульбы не ўяўляем!».