29 лютага ў Вярхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная сустрэча "Чараўнік паэтычнай стыхіі", прысвечаная 85 - годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна.
Бібліятэкар пазнаёміла сваіх чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы, адгадвалі загадкі і вымаўлялі разам з дарослымі хуткамоўкі.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава твораў пісьменніка - юбіляра.