Чалавеку патрэбна не слава,
А людская павага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І пяшчотная, добрая казка.
Бібліятэкары філіяла «Дзіцячая раённая бібліятэка» запрасілі сваіх чытачоў на літаратурную вандроўку «Чароўны свет казак».
У гэты раз вучні сустрэліся з беларускай народнай казкай. Слухаючы казку, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло.
Таксама дзеці пазнаёміліся з выстаўкай беларускіх кніг «Чытаем па-беларуску разам». Самым кульмінацыйным момантам быў прагляд мультфільма «Піліпка».