Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

У рамках літаратурна-пазнавальнага праекта “У меня юбилей! Познакомимся скорей!” у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Чароўны свет прыроды”. Мерапрыемства прысвяцілі 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Віктара Гардзея, а яго гасцямі сталі выхаванцы дзіцячага садка.
Разам з казачным Лесавіком дзеці акунуліся ў чароўны свет роднага слова праз вясёлыя гульні. Хлапчукі і дзяўчынкі з азартам адгадвалі загадкі на «Вясёлай хвілінцы», адказвалі на пытанні віктарыны “Па сцяжынках паэтычных казак” і збіралі пазлы “Лясныя жыхары”.
Напрыканцы сустрэчы маленькія госці паглядзелі цікавы мультфільм і атрымалі смачныя салодкія падарункі.
