24 лютага ў Бачэйкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна "Цудоўны свет Рыгора Барадуліна", прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння паэта. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9 класа. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Рыгора Іванавіча. У выкананні вучняў прагучалі вершы : "Бацьку","Трэба дома бываць часцей". Аформлена кніжная выстава "Таленту нязгасны свет".