Да 130-годдзя Змітрака Бядулі

22.04.2016

 2016 - год знакавых літаратурных юбілеяў. Адзін з іх - 130-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды 21 красавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло літаратурнае чытанне з абмеркаваннем апавяданняў "На каляды к сыну", "Малыя дрывасекі" + відэапартрэт вядомага пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з творчасцю З. Бядулі, паслухалі апавяданні і абмеркавалі іх.