23 лютага у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў дзень роднай мовы "Да роднай мовы крок зрабі".
Да гэтага дня у чытальнай зале аформлена выстава - прагляд "Родная мова - крыніца празрыстая",
на абанеменце - кніжная выстава "Час чытаць на роднай мове", на якой прадстаўлены кнігі
сучасных беларускіх пісьменнікаў.
На гадзіну роднай мовы "Мова продкаў маіх і нашчадкаў" былі запрошаны вучні 9 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы".
Падлеткі даведаліся аб гісторыі узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, гістарычным шляху беларускай мовы, паслухалі шчырыя вершы беларускіх паэтаў.