Вывучэнне сваіх духоўных каранёў, спазнанне шматвяковага вопыту продкаў, адметных асаблівасцей рэгіёна, радавода спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянска–патрыятычных якасцей.
Павага да сваіх каранёў, спадчыны і сабрала 28 снежня кемлівых, разумных чытачоў філіяла “Вярхоўская сельская бібліятэка” на фальклорна-этнаграфічную гадзіну “Да вытокаў народнай культуры”.
Бібліятэкар распавядала навучэнцам пра тое, што краіну Беларусь насяляе добразычлівы народ, які мае багатую фальклорную спадчыну: песні, карагоды, жарты і загадкі, прыказкі і прымаўкі…
На працягу ўсяго мерапрыемства каманды “Зубраняты” і “Бусляняты” падарожнічалі па сцяжынкам “Разважлівая”, “Асэнсаваная”, “Адвечная”, “Ветлівая”, “Старажытная”. Падчас падарожжа ўдзельнічалі ў конкурсе “Усезнайка”, адказвалі на пытанні конкурса “З глыбіні вякоў”, давалі працяг прыказкам і прымаўкам, называлі вітальныя, развітальныя і словы ўдзячнасці ў конкурсе “Народны этыкет”, расказвалі якія народныя святы і абрады яны ведаюць.
Напрыканцы мерапрыемства разам з бібліятэкарам наведаліся ў “Беларускую хатку” да цёткі Ганны, каб яшчэ болей узбагаціць свой духоўны свет.