Дарогай продкаў – дарогай Скарыны

08.09.2025

 Для кожнага жыхара Беларусі першы тыдзень верасня асаблівы, святочны. У гэты час, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
З мэтай павышэння ведаў аб гісторыі беларускай мовы, аб святкаванні Дня беларускага пісьменства, аб дасягненнях айчыннай пісьмовай культуры, развіцця пачуцця гонару за беларускі народ 6 верасня Вярхоўская сельская бібліятэка і работнікі клуба запрасілі вучняў адправіцца разам з Дзедам Усяведам у падарожжа «Дарогай продкаў – дарогай Скарыны».
 Дзецям была прапанавана віктарына «Гарады – сталіцы пісьменства». Яскравым момантам мерапрыемства стала гульня «Наборшчыкі», падчас якой удзельнікі складалі словы з набору літар, падбіралі словы–характарыстыкі для беларускага народа. «Друкары» на гліне выціскалі знакі вострай палачкай.
Бібліятэкар азнаёміла прысутных з кніжнай выставай «Знакавыя постаці Беларусі». Мерапрыемства атрымалася насычаным і пазнавальным! Юныя чытачы даведаліся шмат новага і цікавага, правялі час з карысцю!