Даўніну мы памятаем, даўніну мы шануем!

26.06.2025

25 чэрвеня у межах сумеснага краязнаўчага праекта  ”Інтэрактыўны музей у бібліятэцы“ філіяла ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ і  Вярхоўскага сельскага Дома культуры, была праведзена  пазнавальная праграма для дзяцей ”Даўніну  мы памятаем, даўніну мы шануем!“.
У сучасным свеце вельмі важна захаваць і перадаць народныя традыцыі  будучым пакаленням.  Мэта мерапрыемства – фарміраванне ўяўленняў дзяцей аб культуры і побыце беларускага народа, выхаванне павагі да традыцый і звычаяў нашых продкаў. Пачыналася праграма ў форме гутаркі з паказам наглядных прадметаў па тэме. Рабяты з вялікай цікавасцю слухалі аб прызначэнні кожнай рэчы і параўноўвалі з прадметамі ў сучасным жыцці. Далей удзельнікам праграмы быў уручаны маршрутны ліст, па якім хлопцы і дзяўчынкі адправіліся падарожнічаць па станцыях: ”Загадкавая“, ”Даведайся прадмет па апісанню“, ”Шыфравальная“, ”Знаёмыя незнаёмыя“, ”Гульнёвая“.  На кожнай станцыі выконвалі заданні: адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі, разгадвалі рэбусы, называлі прадметы побыту.  У заключэнні мерапрыемства бібліятэкар яшчэ раз нагадала дзецям, што прадметы даўніны – гэта не проста захоўваемыя рэчы, гэта беражліва захоўваемыя ўспаміны аб пражытым. Гэта таямніца мінулай эпохі, якая захавалася. Напрыканцы бібліятэкар азнаёміла прысутных з кніжнай выставай ”Мастацкія рамёствы і промыслы беларусаў“ і павіншавала пераможцаў конкурсу малюнкаў  ”Якой я бачу сваю вёску“.