«Давайце адчынім знаёмыя кнігі»

04.08.2022

 У летняй чытальнай зале дзіцячага сада № 5 г.п. Бешанковічы прайшла літаратурна-гульнёвая праграма «Давайце адчынім знаёмыя кнігі», якую падрыхтавала бібліятэкар Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі Казак С.А.

 Гульня праходзіла ў форме літаратурнага батла. Выхаванцы старэйшай групы былі падзелены на дзве каманды: «Пазл» і «Папялушкі»; ім было прапанавана выбраць з шэрагу кніг-казак адну, якую добра ведаюць усе члены каманды. «Папялушкі» выбралі казку «Курачка-раба», а «Пазл» – «Воўк і сямёра казлят». Бібліятэкар задавала пытанні па выбраных казках, а выхавацель, Алеся Аляксандраўна, падлічвала правільныя адказы. У выніку: кожная каманда адказала на 12 пытанняў па кожнаму твору і пры падліку балаў атрымалася нічыя.  Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.