Дзень беларускага пісьменства

07.09.2026

  XXXIII Дзень беларускага пісьменства маштабна і ярка прайшоў 5 і 6 верасня ў Касцюковічах. Адной з адметных лакацый свята стаў павільён Віцебскай вобласці, які прэзентаваў найлепшыя дасягненні Прыдзвінскага краю ў кнігавыданні і прэсе. Госці мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мясцовых аўтараў, рэдкімі гістарычнымі выданнямі і сучаснымі кніжнымі навінкамі.
 Да святочных мерапрыемстваў актыўна далучылася і Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Яе супрацоўніца Наталля Іўчанка з гонарам знаёміла наведвальнікаў з унікальнымі бібліятэчнымі праектамі, захапляльнымі кнігамі нашых славутых землякоў і адметнасцямі раённай перыёдыкі.
 Урачыстасць аб’яднала пісьменнікаў, паэтаў, выдаўцоў, бібліятэкараў і шматлікіх шанавальнікаў роднага слова з усіх куткоў Беларусі, падарыўшы кожнаму незабыўныя ўражанні і натхненне.