Экскурсія па музейным пакоі знакамітага земляка

03.06.2022

 Да 85 – годдзя з дня нараджэння Барыса Паўлавіча Беляжэнкі ў філіяле «Бачэйкаўская сельская бібліятэка ім. Б.П.Беляжэнкі» прайшла экскурсія па музейным пакоі знакамітага земляка.
 Наведвальнікамі музея сталі вучні ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна». Дзеці пазнаёміліся з экспанатамі музея, фотаздымкамі, а таксама творамі пісьменніка.