Экскурсія ў бібліятэку

04.05.2022

 4 мая 2022 года ў Бешанковіцкую гарпасялковую бібліятэку прыйшлі на экскурсію выхаванцы дзіцячага сада №5 г.п. Бешанковічы.
 Бібліятэкар Казак С.А. расказала дзецям пра кніжны фонд бібліятэкі, пра размяшчэнне кніг па алфавіту і па раздзелах, пра кнігі для маленькіх чытачоў, школьнікаў і дарослых. Звярнула ўвагу на прыгожае афармленне выданняў, прапанавала дзецям пагартаць іх старонкі, паглядзець прыгожыя ілюстрацыі. 

 Пры знаёмстве з бібліятэкай дзяцей зацікавіла экспазіцыя “Куток салдата”, якую склалі салдацкія рэчы: пілотка, ліхтарык, біклажка для вады, бінокль, медалі і макеты зброі (аўтамат Калашнікава і вінтоўка Мосіна).

 Бібліятэкар нагадала, што хутка свята Перамогі і звярнула ўвагу дзяцей на кніжныя выставы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.
 Дзеці з цікавасцю слухалі Святлану Аляксандраўну, разглядалі экспанаты, бралі ў рукі аўтамат і вінтоўку, надзявалі пілотку, глядзелі ў бінокль. 

 Вось так звычайная экскурсія ператварылася ў цікавае мерапрыемства, якое запомніцца дзецям надоўга.