Гадзіна бяспекі

27.06.2022

     22 чэрвеня ў рамках праграмы летняга чытання бібліятэкарам Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі Казак С.А. была праведзена гадзіна бяспекі пад дэвізам “Азбуку дарожную ведаць трэба кожнаму” для выхаванцаў дзіцячага сада № 5 г.п. Бешанковічы. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям пра правілы бяспекі на дарозе, пра пешаходаў як удзельнікаў руху. Потым разам з дзецьмі разглядалі дарожныя знакі, гаварылі пра тое, што яны абазначаюць. У якасці замацавання была праведзена віктарына па бяспецы на дарозе. Дзеці добра адказалі на пытанні віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар раздала дзецям кніжкі-малышкі з народнымі казкамі і  прапанавала  знайсці  казкі, дзе парушаны правілы бяспекі. Дзеці паказалі добрае веданне правіл бяспечных паводзін.