Гісторыя ў абліччах

04.12.2023

  У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося пасяджэнне краязнаўчага клуба “Прыдзвінне” – краязнаўчая старонка “Гісторыя ў абліччах”. Тэма пасяджэння была прысвечана славутым мастакам, якія нарадзіліся на бешанковіцкай зямлі. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіямі мастакоў-землякоў – І. Ф. Хруцкага, С. Б. Юдовіна, І. Ц. Бабаедава, А. А. Ткачонка, Г. Д. Глікмана, М. А. Багдановіча. Для знаёмства з творчасцю мастакоў удзельнікам клуба была паказана відэапрэзентацыя, а таксама падрыхтавана аднайменная выстава, на якой былі прадстаўлены постэры найболь вядомых твораў мастакоў.