Iмклiва бягуць гады. Але колькi б часу нi прайшло, заўсёды будзе жыць у памяцi людзей Янка Купала - выдатны народны паэт, драматург, палымяны публiцыст. Яго творы жывуць i будуць жыць праз стагоддзі. Янка Купала - непаўторны талент, у якiм увасабляецца сiла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофiя. Пiсаць аб народзе, па-народнаму i для народа - такi дэвiз Купалы на усiх этапах творчасці. Драздоўская бібліятэка сумесна з клубам запрасiла ўсiх жадаючых на вечар-партрэт "Гучыць, ляцiць, Купалаў голас....". Прысутныя узгадалi жыццёвы і творчы шлях пiсьменнiка.