«Гуляй на святкі без аглядкі!»

04.01.2023

 4 студзеня філіял «Вярхоўская сельская бібліятэка» запрасіў усіх жадаючых на фальклорна–гульнёвую праграму «Гуляй на святкі без аглядкі!».
 Гаспадынькі  цётка Наталля і цётка Алеся распавядалі дзецям, якія народныя святы адзначаюцца на Беларусі ўзімку, што жадаюць госці гаспадарам калі заходзяць ў хату на Каляды. Праз гульні  «Зайчык», «Папялушка», «Галасянка і маўчанка», танцавальны конкурс «Лявоніха» прысутныя знаёміліся з народнымі традыцыямі і звычаямі.
 Напрыканцы свята гаспадыні  пажадалі ўсім   здароўя,  дабрабыту і запрасілі гасцей да каляднага стала.
 Да мерапрыемства  падрыхтавана кніжная выстава «Свет волшебный за окном – Рождество приходит в дом».