21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма.
Бібліятэкар філіяла “Ржаўская сельская бібліятэка” запрасіла вучняў 5-6 класаў на віктарыну “Хай гучыць наша роднае слова”. Вучні размаўлялі на роднай мове, адгадвалі загадкі-жарты, выконвалі заданне “Закончы прыказку“, “Перакладчыкі“, прачыталі і абмяркавалі ўрывак з беларускай народнай казкі “Падарожнікі” .
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава кніг “Роднай мовы гук чароўны”.