Пятага чэрвеня 1937 года ў вёсцы Промыслы Бешанковіцкага раёна нарадзіўся Барыс Паўлавіч Беляжэнка - член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат абласных літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі, дыпламант рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў "Лепшая кніга года" – 2009 і 2010 гадоў.
З нагоды дня нараджэння славутага земляка Бачэйкаўская сельская бібліятэка падрыхтавала для віртуальных чытачоў літаратурную гадзіну «І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай».