«І дома гожа, і ў гасцях прыгожа»

28.10.2022

 Нацыянальны касцюм – адна з яркіх праяў беларускага мастацтва. Тканым і вышываным арнаментам багата аздаблялася адзенне – кашулі, фартухі, наміткі, а таксама  рытуальныя тканіны і побытавыя рэчы. Аздобленае нацыянальным арнаментам адзенне  выконвала  не толькі эстэтычную функцыю, але і сведчыла пра статус і паходжанне чалавека. Асабліва вытанчана  ўпрыгожваліся святочныя строі, якія вынімаліся з куфра толькі на ўрачыстыя падзеі. Менавіта таму да нашых дзён захаваліся выдатныя  прыклады майстэрства – нацыянальнае адзнне. Сёння пабачыць нацыянальны касцюм можна хіба толькі ў музеях.

 Бібліятэкары філіяла «Дзіцячая раённая бібліятэка»  падрыхтавалі для сваіх чытачоў комплекснае мерапрыемства: краязнаўчую   гутарку  «І дома гожа, і ў гасцях  прыгожа» з кніжна-прадметнай выставай, на якой прадстаўлены прыгожа аформленыя выданні, альбомы, лялькі ў нацыянальных касцюмах, побытавыя рэчы і  жаночы нацыянальны касцюм нашай мясцовасці.