Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
Смела крочу цяпер у пяскі я
Перад светлай заветнай гарой,
Бо як ёсць у народа такія –
Не загіне давеку народ.
Радкі з верша Уладзіміра Караткевіча, які гранічна, дакладна і сутнасна раскрыў усю непаўторную веліч геніяльнага Максіма Багдановіча.
“І не знікаць паэтам вечна” пад такой назвай 9 снежня у Вярхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны агеньчык, прысвечаны 130 годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Багдановіч быў вялікім жыццялюбам і гуманістам. Многія радкі і нават цэлыя вершы гучаць, як мудрыя жыццёвыя формулы, як вобразныя паэтычныя афарызмы з багатым і глыбокім філасофскім падтэкстам
Бібліятэкар распавядала прысутным аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Дзеці і дарослыя чыталі творы Максіма Багдановіча , пазнаёміліся з кніжнай выставай “Паэтычная спадчына”.