1 верасня ў чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася вечарына-партрэт "І стаю я, жыццё, прад табой...", прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, нашага земляка Сяргея Законнікава. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 10 і 11 класаў ДУА "Сярэдняя школа №2". Яны даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху паэта. паслухалі яго вершы, пазнаёміліся з выставай яго твораў.