«І сёння з намі Купала і Колас»

08.07.2022

  Гасцінна сустракае сваіх чытачоў чытальная зала дзіцячай  раённай бібліятэкі летам. Частыя яго наведвальнікі – дзеці з прышкольных летнікаў  райцэнтра, выхавацелі, настаўнікі.
  У бібліятэцы пачалося святкаванне юбілею, 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа адкрыццём кніжнай выставы «І сёння з намі Купала і Колас». На выставе прадстаўлена творчая спадчына класікаў – іх кнігі, арыгінальныя ілюстрацыі да твораў, персанальныя энцыклапедыі.
У Год гістарычнай памяці 140-годдзе з дня нараджэння беларускіх класікаў з’яўляецца найважнейшай датай. Менавіта далучэнне да класікі дазваляе ўсім нам гаварыць пра любоў да Беларусі.
   Наведвальнікі атрымліваюць сапраўднае задавальненне і яшчэ раз пераконваюцца, што кніга – надзейны сябар.