"Канстытуцыя - надзейная ахова дзяржавы"

18.03.2021

 15 сакавіка ў Астровенскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна "Канстытуцыя - надзейная ахова дзяржавы".  На мерапрыемстве прысутнічаў выпускнік Астровенскай СШ курсант Акадэміі міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь П. Янекін. 

 Вучні 4 класа адправіліся ў падарожжа па станцыях прававых ведаў, падчас якога атрымалі адказы на шматлікія пытанні: як называецца наша Радзіма, с з якімі краінамі мы суседнічаем, як выглядаюць нашы герб і сцяг і інш.

 Бібліятэкар пазнаёміла сваіх маленькіх чытачоў з Дзіцячым прававым сайтам. Гэта рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках ў цікавай гульнявой форме.