Філіял “Астровенская сельская бібліятэка” разам з філіялам «Астровенскі сельскі Дом культуры» дзяржаўнай установы культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» і ТЦСАН для жыхароў аграгарадка Астроўна і вучняў ДУА “Астравенская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя К.А.Абазоўскага” правялі інфармацыйную гадзіну “Канстытуцыя – надзейная бяспека дзяржавы”. На мерапрыемства запрошаны краязнаўца – навуковы супрацоўнік дзяржаўнай установы “Бешанковіцкі раённы гісторыка–краязнаўчы музей” Леаненка Станістлаў Пятровіч. Гісторык расказаў пра фарміраванне беларускай дзяржаўнасці.