“Караблі, моры і акіяны”

15.03.2022

       Хто з хлапчукоў не марыць пра марскія  падарожжы?
   А зараз ёсць такая магчымасць. Праўда, віртуальная. Акунуцца ў атмасферу марскіх прыгод нам дапаможа кніга  Таццяны Дамаронак  “Караблі, моры і акіяны”. Разам з казачнымі героямі, маленькім  Парусным Караблікам і папяровым Самалёцікам, мы рушым у вандроўку па марскіх  хвалях. Нас чакаюць прыгоды на вадзе і пад вадой, на марскіх берагах, у глыбінях акіяна і на рачных прасторах. Нам пашчасціць сустрэцца з добрымі, смелымі, кемлівымі сябрамі, якія заусёды прыдуць на дапамогу.
       Поўны  наперад ! Адпраўляемся  ў  падарожжа!        

Акцыя па стварэнню буклукаў “Мая беларуская дзіцячая кніга”