20 лютага 2022 года ў Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, пад назвай “Кажуць мова мая аджывае…” ў форме паэтычнага дэліжанса.
Бібліятэкар Казак С.А. чытала вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М. Багдановіча, П. Панчанкі, П.Броўкі, Р.Барадуліна, М.Танка, прысвечаныя роднай мове.
Разам з удзельнікамі мерапрыемства ўспомнілі творы беларускіх паэтаў, якія яны вывучалі ў школе; чыталі іх па памяці. Дарэчы, гэта былі вершы Я.Купалы “Хлопчык і лётчык”, М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, А.Куляшова “Камсамольскі білет”, Я.Коласа “Мой родны кут…”.
Напрыканцы быў праведзены флэшмоб-віншаванне са святам роднай мовы. Усе ўдзельнікі чыталі верш А.Канапелькі “Роднае слова”.