Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

21 мая ў Задарожскай сельскай бібліятэцы прайшло пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Удзельнікамі сустрэчы сталі выхаванцы Каранеўскага дзіцячага садка.
Бібліятэкар падрыхтавала для дзетак літаратурную сустрэчу пад назвай “Казкі дзеда Васіля”.
Падчас мерапрыемства дзеці ўважліва слухалі ўрыўкі з казак “Сшытак сіні, сшытак чырвоны”, “Буслінае лета” і іншых твораў.
Бібліятэкар арганізавала для выхаванцаў садка гучныя чытанні, віктарыну па матывах казак Васіля Віткі. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, якія мудры “дзед Васіль” хаваў у сваіх вершаваных радках.
Асаблівую ўвагу на сустрэчы надалі таму, што творы Васіля Віткі вучаць дабрыні, павазе да старэйшых, любові да роднай прыроды і беларускага слова.

