Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – гэта значнае свята для кожнага беларуса, таму што герб, сцяг і гімн Беларусі – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял.
У межах мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь філіял “Вярхоўская сельская бібліятэка” сумесна з Вярхоўскім СДК 12 мая правялі КВІЗ гульню “Колеры маёй Беларусі”.
Увазе карыстальнікаў таксама прапанаваны агляд выставы “Сімвалы маёй дзяржавы: герб, сцяг і гімн”.