Край, дзе пычынаецца Радзіма

25.10.2024

 У рамках краязнаўчага праекта “Край, дзе пычынаецца Радзіма”, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння Бешанковіцкага раёна, бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі ўрок мужнасці для навучэнцаў 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчка“. 
 Урок быў прысвечаны захаванню і ўвекавечанню памяці воінаў-землякоў, загінуўшых пры абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
 Бібліятэкары расказалі дзецям пра Герояў Савецкага Саюза ўраджэнцаў Бешанковічыны Канстанціна Антонавіча Абазоўскага і Івана Іванавіча Строчка, 105-годдзе з дня нараджэння якіх мы адзначылі ў гэтым месяцы.