Краязнаўчая вандроўка “Падарожжа ў мінулае”

22.01.2016

 21 студзеня ў чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося чарговае паседжанне краязнаўчага клуба “Прыдзвінне”, на якое былі запрошаны вучні 9 і 10 класаў ДУА “Сярэдняя школа №2”.

  Падлеткі здзейснілі віртуальную краязнаўчую вандроўку, прысвечаную 50 – годдзю раскопак у вёсцы Асавец. У мерапрыемстве прыняў удзел галоўны захавальнік фондаў гісторыка-краязнаўчага музея Станіслаў Пятровіч Леаненка, які на працягу некалькіх год з’яўляецца актыўным удзельнікам раскопак.

 Станіслаў Пятровіч расказаў прысутным аб раскопках на Крывінскім тарфяніку, паказаў некаторыя знаходкі, паведаміў цікавыя факты з гісторыі нашага раёна. Вучні паглядзелі дакументальны фільм аб раскопках 2015 года, зняты беларускім тэлебачаннем.