Купальскія забавы

07.07.2025

Купалле – старажытнае народнае свята, прысвечанае летняму сонцастаянню і росквіту прыроды. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Гэта адно з самых яркіх і містычных народных свят у Беларусі, з багатымі абрадамі і традыцыямі.  Цэнтральная раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у раённым свяце Купалле, напоўненым цудамі і прыгодамі. Бібліятэкары падрыхтавалі інтэрактыўную пляцоўку ”Купальскія забавы“ у цэнтральным гарадскім парку адпачынку і правялі гульнёвы марафон ”На Купалу сонца грала!“. Згодна з традыцыямі свята мясцовыя жыхары і госці горада актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і спаборніцтвах. Людзей было шмат і ніхто не сумаваў.