Лета – цудоўны час, калі дзеці адкрываюць свет і сябе ў гэтым свеце, імкнуцца спазнаць нешта новае, і ў гэтым ім дапамагае бібліятэка. Менавіта яна эфектыўна арганізуе летні адпачынак дзяцей, узмацняе іх творчую і пазнавальную актыўнасць.
Бібліятэкарам Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі Казак С.А. распрацавана праграма летняга чытання “Краіна Чыталія на планеце Лета” для дзяцей 5-7 гадовага ўзросту. Праграма будзе рэалізоўвацца на базе ДУА “Дзіцячы сад № 5 г.п. Бешанковічы”, дзе 8 чэрвеня прайшло ўрачыстае адкрыццё імправізаванай летняй чытальнай залы.
Святлана Аляксандраўна прынесла дзецям кнігі і правяла гучныя чытанні казак А.С. Пушкіна, прымеркаваныя да Дня нараджэння паэта. Таксама ў рамках праграмы летняга чытання з дзецьмі будуць праводзіцца розныя конкурсы, віктарыны, літаратурныя гульні.