Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"
Государственное учреждение культуры
"Бешенковичская централизованная
библиотечная система"

Бібліятэкары філіяла ”Ульская сельская бібліятэка“ завіталі ў госці да навучэнцаў ДУА ”Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя Л. М. Даватара“. Для вучняў сярэдніх класаў яны правялі захапляльны гістарычны экскурс ”Ля вытокаў беларускага пісьменства“.
Дзень беларускага пісьменства наша краіна традыцыйна адзначае ў першую нядзелю верасня. Гэта па-сапраўднаму велічнае свята роднага слова, якое падкрэслівае непарыўнае адзінства беларускай мовы з багатай гісторыяй і культурай нашага народа. Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся пра зараджэнне пісьменства і кнігадрукавання на беларускіх землях, а таксама пашырылі свае веды пра жыццё і чыннасць выдатных айчынных асветнікаў: Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Кірылы Тураўскага і іншых славутых постацяў.
Выдатным дапаўненнем да мерапрыемства стаў прагляд тэматычнага відэароліка ”Гісторыя кнігі“, які дапамог дзецям яшчэ глыбей акунуцца ў мінулае.

