21 сакавіка ў Астровенскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з аматарам вязання лялек Пятроўскай Л. М. "Лялькі сваімі рукамі".
Людміла Міхайлаўна правяла майстар-клас для вучняў 4 класа Астровенскай сярэдняй школы. Дзеці з задавальненнем рабілі сваімі рукамі маленькія, але вельмі цікавыя лялькі.