9 снежня 2021 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Да гэтай даты бібліятэкарам Бешанковіцкай горпасялковай бібліятэкі Казак С.А. было падрыхтавана мерапрыемства пад назвай “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы”. Мерапрыемства складалася з відэапрэзентацыі пра жыццё і творчасць паэта, падборкі лепшых сачыненняў пра М.Багдановіча пад назвай “Мой Багдановіч”, выразнага чытання вершаў паэта “Вядомы Багдановіч” і чытання празаічных твораў М.Багдановіча пад назвай “Невядомы Багдановіч” (замалёўкі, мініяцюры, прытчы). Таксама былі падрыхтаваны дзве выставы (творы М.Багдановіча і малюнкі дзяцей да вершаў паэта, якія вывучаюцца ў школе).
Сярод наведвальнікаў бібліятэкі было праведзена бліц-апытанне: ім было прапанавана адказаць на два пытанні:
1. Які верш М.Багдановіча вы памятаеце і можыце прачытаць па памяці?
2. Якія празаічныя творы М.Багдановіча вы ведаеце?
Вынікі апытання наступныя: лепш з усіх вершаў памятаюць “Слуцкія ткачыхі”, з прозай М.Багдановіча не знаёмы і ведаюць яго толькі як паэта.