Малюнкі “Роднай прыроды”

19.01.2022

 Да  50–годдзя с пачатку выдання часопіса “Родная прырода”  на абанеменце Бешанковіцкай раённай бібліятэкі  аформлена выстава – прагляд “Малюнкі “Роднай прыроды”.

 Часопіс “Родная прырода”  выдаецца ў Мінску са студзеня 1972 года на беларускай і рускай мовах адзін раз у месяц. Часопіс асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзяржаўных экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навэлы, апавяданні на прыродную тэматыку.