19 лістапада 2015 года дзіцячая раённая бібліятэка наладзіла сустрэчу з цікавым чалавекам – майстрам-метадыстам па кераміцы Бешанковіцкага дома рамёстваў Аўчыннікавай Алесяй Іванаўнай. Сустрэча называлася “Мастацтва гліны і агню”, на якой майстар расказала аб такім вядомым і цудоўным матэрыяле, як гліна, аб розных яе відах і якасцях. Дзеці мелі магчымасць разглядзець і памацаць яе. Узнікала шмат пытанняў аб ганчарстве у Бешанковічах у былыя часы, на якія цікава і поўна адказвала Алеся Іванаўна. Бібліятэкары падрыхтавалі невялічкую слайд-прэзентацыю аб відах ганчарных вырабаў і кніжную выставу аб кераміцы “Мастацтва гліны і агню”. Майстар дома рамёстваў зрабіла выставу сваіх работ і нават правяла майстар-клас. Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай.
Н. М.Галавешка, заг. РДБ,
А. А.Капойка, метадыст.