6 сакавіка 2022 года ў Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Маёй матулі”, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню, у форме літаратурна-мастацкага серпанціна.
Да свята бібліятэкар Казак С.А. падрыхтавала дзве выставы: мастацкая – малюнкі выхаванцаў дзіцячага сада №5 г.п. Бешанковічы і кніжная “Усё аб жанчыне” – яе склалі кнігі пра жанчын легендарных, сучасных, літаратурных.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра жанчын, прынялі ўдзел у конкурсах, спявалі частушкі, пілі гарбату і елі прысмакі.