“Маёй зямлі, куточак дарагі”, пад такой назвай 22 жніўня прайшло свята вёскі Селішча, якое падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі Вярхоўскага СДК і Вярхоўскай сельскай бібліятэкі.
Бібліятэкар аформіла выставы: «Мастак з Селішча”, выстава фотаздымкаў “Тут край мой, выток мой, дарога мая”, выстава дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва “Руки прекрасное творенье» Жаўняронак Аляксандры, выстава вышыванак «Родныя ўзоры» Ткачонак Раісы Антонаўны. Вядучая распавядала гісторыю узнікнення вёсак Селішча і Паташні.
На свяце прысутнічалі госці:старшыня Вярхоўскага сельскага выканаўчага камітэту Сляская З.І., дырэктар СУП “Свіціна –ВМК” Мамойка Л.П, якія павіншавалі жыхароў вёскі са святам і ўручылі ім падарункі і сувеніры.
Добраму настрою спрыяў святочны канцэрт.