“Майстры на усе рукі”

22.02.2022

  Раённая дзіцячая бібліятэка у рамках праекта “Абразкі з жыцця нашых продкаў” арганізавала для сваіх чытачоў сустрэчу з майстрам Дома рамёстваў Пагарэльскай Аленай Анатолеўнай. Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі прэзентацыю па народнаму дэкаратыўна–прыкладному мастацтву “Майстры на усе рукі”. 
 Дзеці сталі ўдзельнікамі майстар–класа па мастацкай вышыўцы, захапляліся тонкасцю дэталяў, формамі, фарбамі.
 Нам, беларусам, засталася багатая і невычэрпная спадчына, якую захоўваюць і памнажаюць майстры – рамеснікі. Яны доўжаць традыцыі старажытнага мастацтва і вучаць гэтаму дзяцей.