13 чэрвеня ў рамках праграмы летняга чытання бібліятэкары філіяла “Дзіцячая раённая бібліятэка” запрасілі дзяцей з школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы ім. І.І.Строчка” на краязнаўчы экскурс “Міфы маей зямлі”.
Дзеці ўважліва слухалі легенды пра гарады Беларусі, задавалі пытанні пра жыццё людзей у розны час. Вельмі прыемна было даведацца ад юных чытачоў, што некаторыя факты з гісторыі нашай Радзімы яны ўжо ведаюць ад сваіх бацькоў.
Напрыканцы мерапрыемства зроблены агляд літаратуры “Мой край – часцінка Беларусі”.